BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Папа XIV заклікаў да захавання суверэнітэту Венесуэлы

Папа Леў XIV заклікаў да захавання суверэнітэту Венесуэлы, пасля сённяшняй нядзельнай імшы Пантыфік заявіў, што занепакоены апошнімі падзеямі.

“Няхай будзе гарантаваны суверэнітэт краіны і забяспечанае вяршэнства права, замацаванае ў Канстытуцыі, з захаваннем правоў чалавека і грамадзянскіх правоў кожнага”, — сказаў Пантыфік.

Дональд Трамп тым часам заяўляе, што ЗША будуць кантраляваць Венесуэлу да моманту, калі стане магчымай стабільная змена ўлады: “Мы будзем кіраваць краінай, пакуль не зможам гарантаваць бяспечны, упарадкаваны і разумны пераход”.

Крыніцы Bloomberg кажуць, што ключавую ролю ў кіраванні Венесуэлай пасля захопу і вывазу з краіны прэзідэнта Нікаласа Мадуры будзе граць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.