BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Папярэднія вынікі мясцовых выбараў у Польшчы

У Сэйміку Падляшскага ваяводства 15 мандатаў здабыла партыя “Права і Справядлівасць”, атрымаўшы амаль 43,5 працэнта галасоў. На другім месцы і толькі 8 мандатаў атрымала Грамадзянская Кааліцыя, атрымаўшы амаль 27 працэнтаў галасоў. “Трэці шлях” – 6 мандатаў з падтрымкай амаль 16,5 працэнтаў галасоў. “Канфедэрацыя” з 1 мандатам і падтрымкай амаль 10 працэнтаў галасоў. На Левыя Сілы ў Сэймік Падляшша прагаласавала амаль 3,5 працэнтаў галасоў.

***

Выбары ў органы мясцовага самакіравання ў Бельску прайшлі без інцыдэнтаў — асноўная маса выбаршчыкаў аддала свой голас пасля службы ў царкве.

Пра выбары ў Бельску распавёў кандыдат на пасаду бурмістра Яраслаў Бароўскі:

– Думаю, што па маёй ацэнцы, гэтыя выбары даволі спакойна прайшлі, і маем надзею, што ніхто не будзе пратэставаць, што выбары былі недэмакратычныя. Выбары былі дэмакратычнымі, можна сказаць, што гэта свята дэмакратыі, і трэба цешыцца, што ў нас такая дэмакратыя ёсць. Трэба мець надзею, што цягам часу і ў Беларусі будзе такая магчымасць.

У галасаванні было задзейнічана каля 300 тысяч супрацоўнікаў выбарчых камісій, за галасы змагаліся 11 тысяч выбарчых камітэтаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

***

Выбары ў мясцовыя органы ўлады ў вёсцы Рыбалы, гміна Заблудаў

У Польшчы завяршыліся выбары ў мясцовыя органы ўлады. Параўнальна высокая яўка на выбарчыя ўчасткі ў гэтым годзе паказала, што людзям з перыферыі важныя вынікі таго, хто будзе іх прадстаўляць у мясцовых самаўрадавых органах.

Гавораць выбарцы з вёскі Рыбалы, што ў гміне Заблудаў, Беластоцкага павету:

– Бо трэба галасаваць і за сваіх. Цэлай сям’ёй прыехалі. І калі будзем галасаваць за сваіх, то будзе нам добра жыць.

– Праблема з даўніх часоў, але выбіраем, будзе розны выбар жыцця. Але трэба ж кагосьці выбраць, каб накіраваць.

– Усё файна, сядзяць жанчыны, там парадак, маюць спіс, хто з якой вёскі. Найлепшы парадак.

– Пару год таму я бачыў такія лакальныя выбары і такія агульныя выбары, не было ў людзей такой мабілізацыі. Гэтыя выбары важныя, такія ж, як тыя ў кастрычніку. І думаю што ў гэтым прычына, чаму тут шмат людзей. І гэта ёсць нагодай, каб спаткацца, паразмаўляць і абмяняцца поглядамі.

– Грамадзянскі абавязак трэба выканаць. Відавочна, што ад нас залежыць, якіх будзем мець радных у гміне. Ад нашага выбару шмат залежыць, таму трэба галасаваць.

– Добры момант для сустрэч, каб пагаварыць пра сябе і пра справы. Ну, і абіраем людзей надзейных. Самае галоўнае, што людзей надзейных.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя

***

У гміне Гарадок пераабраны адзіны кандыдат – Веслаў Кулеша – за яго прагаласавалі амаль 74,2% выбаршчыкаў. У гміне Міхалова пераабраны Марэк Назарко, за якога прагаласавалі 70%. Бургамістрам Супрасля пераабраны Радаслаў Дабравольскі за якога прагаласавалі амаль 54,5%

У гміне Заблудаў паводле дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі адбудецца другі тур выбараў. За пасаду бургамістра будуць тут змагацца Адам Томанэк і Пятро Шот.

У выбарчым участку ў вёсцы Рыбалы, ў гміне Заблудаў, які наведаў наш карэспандэнт, больш за 57 адсоткаў выбаршчыкаў прагаласавалі за Адама Томанэка.

Выбарчая яўка ў гміне Заблудаў склала амаль 52%. Другі тур мясцовых выбараў, дзе гэта спатрэбіцца, у тым ліку ў гміне Заблудаў, адбудудзецца ўжо 21 красавіка.

***

Ёсць ўжо вядомыя некаторыя вынікі на прэзідэнтаў, бургамістраў і войтаў у Падляшскім ваяводстве.

Паводле вынікаў прадстаўленых Дзяржаўнай выбарчай камісіяй ў выбарах на прэзідэнта горада Беластока пераабраны Тадэвуш Трускаляскі, за якога прагаласавалі 53,3 % выбаршчыкаў.

У Бельску Падляшскім адбудзецца другі тур выбараў бургамістра горада. Будуць змагацца далей Яраслаў Бароўскі і Пятро Вавульскі.

Паводле дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі на выбарах войта ў гміне Бельск Падляшскі адбудзецца другі тур выбараў. На пасаду войта будуць стартаваць Раіса Раецкая і Валянцін Карыцкі.

Паводле агучаных дадзеных з Гайнаўскага павету ў першым туры пераабраны адзіны кандыдат на войта гміны Чыжы – Юры Васілюк, за якога прагаласавалі амаль больш за 83 адсоткі выбаршчыкаў. Яго поўны цёзка, таксама Юры Васілюк, у першым туры абраны войтам гміны Чаромха, набраўшы 53% галасоў. У Дубічах Царкоўных перамог адзіны кандыдат на войта гэтай гміны – Лявон Малашэўскі – за якога прагаласавалі 83,1 % выбаршчыкаў. У вясковай гміне Гайнаўка пераабрана Люцына Смактуновіч – за якую галасавалі 61, 2 % выбаршчыкаў. У гміне Нарва адбудзецца друні тур выбараў войта – у якім будуць змагацца Анэта Леановіч і Андрэй Плесковіч.

***

У нядзелю, 7 красавіка, грамадзяне Польшчы выбіралі сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя органы ўлады.

Паводле частковых вынікаў прадстаўленых Дзяржаўнай выбарчай камісіяй выбарчая яўка ў Польшчы склала 48,8 %. У Падляшскім ваяводстве паводле частковых вынікаў прагаласавала 49,2 %. Найбольш ў Беластоцкім павеце, тут прагаласавала больш за 60%.

Паводле першых вынікаў экзіт-полу на выбарах у соймік Падляшскага ваяводства, якія былі абвешчаныя а 21-й гадзіне, у нашым рэгіёне перамагло Права і Справядлівасьць, хоць дакладных вынікаў пакуль няма. Паводле апытанняў, праведзеных IPSOS, у нядзелю, перад выбарчымі ўчасткамі ў Падляшскім ваявлдсве перамагае «Права і справядлівасьці» — 41,1 адсотка, Грамадзянская кааліцыя — 20,8 адсотка. Трэцяе месца заняла Trzecia Droga – 16,9%. галасоў, апярэдзіўшы Канфедэрацыю, вынік апытання якой 13,3. Значна слабейшыя вынікі атрымалі левыя – 3,4 і Беспартыйныя самаўрадаўцы – 1,8. 2,7 працэнта апытаных пазначылі іншыя выбарчыя камітэты.

Калі б пасля падліку галасоў былі атрыманы такія вынікі, у новы сход сойміку Падляшскага ваяводства ўвайшлі б першыя чатыры выбрчыя камітэты.

Зараз ідзе падлік галасоў, а канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя ў панядзелак ці аўторак.

***

Вынікі экзіт-полу, праведзенага Ipsos:

PiS – 33,7%, Грамадзянская кааліцыя – 31,9%, Trzecia Droga – 13,5%, Канфедэрацыя – 7,5%, Левыя – 6,8%. А 21-й гадзіне скончылася галасаванне на выбарах у мясцовыя органы ўлады. Яўка на мясцовых выбарах 2024 года склала 51,5%. – паведамляе Ipsos.

Мясцовыя выбары 2024 на Падляшшы. Ёсць вынікі экзіт-полу ў соймік.

Паводле першых вынікаў экзіт-полу на выбарах у соймік Падляшскага ваяводства, якія былі абвешчаныя а 21-й гадзіне, у нашым рэгіёне перамагло Права і Справядлівасьць, хоць дакладных вынікаў пакуль няма.

Паводле апытанняў, праведзеных IPSOS, галасы выглядаюць наступным чынам:

PIS 33.7

КО 31.9

Трэцяя дарога 13.5

Канфедэрацыя і беспартыйныя самаўрадаўцы 7.5

Лявіца 6.8

Іншыя – 3,9

Беспартыйныя 2.7

Вынікі экзіт-полу мясцовых выбараў у дэпутаты

Першыя вынікі апытаньня мясцовых выбараў у сеймікі:

Права і справядлівасць 33,70%

Грамадзянская кааліцыя 31,90%

Трэцяя Дарога – 13,50%

Канфедэрацыя і беспартыйныя самаўрадаўцы 7,50%

Лявіца 6,80%

Іншыя камітэты 3,90%

Беспартыйныя 2,70%

IPSOS

Вынікі апытання не ахопліваюць Беласток, а таксама пакуль няма інфармацыі пра вынікі выбараў прэзідэнта горада. Аднак вядомыя вынікі апытаньняў у шасьці іншых гарадах Польшчы. Паводле апытаньня Ipsos, у Варшаве перамог Рафал Тшаскоўскі, які набраў у першым туры 59,8%, у Гданьску — Аляксандра Дулькевіч, у Катавіцах — Марцін Крупа, але ў Кракаве, верагодна, спатрэбіцца другі тур (21 красавіка), а таксама ў Вроцлаве і Жэшуве.