BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Папу пакуль не абралі

Канклаў кардыналаў пачаўся 7 траўня, але ў першым туры галасавання Папа не быў абраны.

У сераду, у дзень адкрыцця канклава, 133 кардыналы-выбаршчыкі, якія ўдзельнічалі ў ім, не змаглі абраць Папу ў першым туры галасавання. З коміна на даху Сікстынскай капэлы а 21-й гадзіне пачаў выходзіць чорны дым, які абвяшчаў, што пераемнік Папы Францішка не быў абраны. Ад сёння будуць праводзіцца два галасаванні раніцай і два пасля абеду.

Галоўным фаварытам застаецца былы дзяржаўны сакратар Святога Прастола кардынал П’етра Паролін, але растуць і «рэйтынгі» кардынала Франсіса Прэво з ЗША і кардынала Жан-Марка Авеліна з Францыі.