затрыманы на месцы нападу, фота з сацсетак
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца быў паранены ў гарадку Гандлава, яго павезлі ў шпіталь. Стрэлы адбыліся каля Дома культуры, дзе праходзіла пасяджэнне ўрада, калі прэм’ер-міністр выйшаў да людзей, піша dennikn.sk. Па словах відавочцаў, якія знаходзіліся на месцы здарэння, Фіца падышоў да людзей, пасля чаго прагучала некалькі стрэлаў. Затым Фіца ўпаў на зямлю.
Прэм’ера паднялі з зямлі ахоўнікі, памясцілі ў машыну і павезлі. Яго вязуць у Браціславу, якая знаходзіцца за 190 кіламетраў ад Гандлавы. Прэм’ер Славакіі атрымаў некалькі раненняў, ягоны стан ацэньваецца як цяжкі. Меркаванага нападніка ўдалося затрымаць паліцыі.