BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Парашэнка сустрэўся з Ціханоўскай

Былы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Судзячы па ўсім, іх гутарка адбылася на кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі, які прайшоў у Бухарэсце.

“Дзякуючы беларусам, якія са зброяй у руках сёння абараняюць Украіну. Упэўнены, што наша перамога адчыніць дзверы для многіх новых і доўгачаканых перамог у цэлым рэгіёне. Пра гэта і не толькі гаварылі са Святланай Ціханоўскай”, – напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Ціханоўская і Парашэнка сустракаюцца не першы раз. Іх першая сустрэча адбылася яшчэ ў лістападзе 2022 года.