Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ўключыла ў парадак дня зімовай сесіі, якая адкрылася 27 студзеня, наступнае пытанне – “Настойлівая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі“.
Яго разгляд запланаваны на першую палову дня 30 студзеня, дакладчыкам значыцца дэпутат Сейма Польшчы Рышард Петру. Абмеркаванне можа завяршыцца прыняццем адпаведнай рэзалюцыі асамблеі.
Як паведаміў у тэлеграм-канале дарадца Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, у рэзалюцыі плануецца падкрэсліць, што “дэмакратычныя выбары немагчымыя без павагі правоў чалавека, у прыватнасці свабоды слова, сходаў і асацыяцый”; адзначыць, што «так званыя выбары», не адпавядаюць мінімальным міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў”, што няма ніякіх падстаў для прызнання легітымнасці Лукашэнкі.
У працы асобных пасяджэнняў у рамках зімовай сесіі ПАРЭ бярэ ўдзел дэлегацыя беларускай Каардынацыйнай рады.
Беларускае Радыё Рацыя






