BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ПАРЭ рыхтуе рэзалюцыю: Лукашэнку не прызнаюць легітымным

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) плануе прыняць рэзалюцыю, якая не прызнае выбары 26 студзеня ў Беларусі сапраўднымі, а Аляксандра Лукашэнку – легітымным кіраўніком краіны.

Дакумент змяшчае патрабаванне спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязняў і правесці свабодныя выбары. Таксама прапануецца ўзмацненне санкцый супраць рэжыму і падтрымка беларускіх дэмакратычных сіл. 

Падрыхтоўка праекта завершыцца сёння, 30 студзеня, пасля чаго ён будзе абмеркаваны на пленарным пасяджэнні ПАРЭ. Калі рэзалюцыя будзе прынята, краіны Еўропы атрымаюць рэкамендацыю не прызнаваць Лукашэнку кіраўніком Беларусі і ўзмацніць ціск на яго рэжым.

Беларускае Радыё Рацыя