Парламенцкая асамблея АБСЕ прыняла рэзалюцыю па прызнанні дзеянняў Расеі генацыдам украінскага народу і неабходнасцю дэкаланізацыі РФ. Пра гэта паведаміў член парламенцкай дэлегацыі Павел Фралоў у Telegram.

t.me/frolovProParliament
«У дзень адкрыцця летняй сесіі ў Бухарэсце ПА АБСЕ прыняла рэзалюцыю з асуджэннем 10-гадовай узброенай агрэсіі РФ супраць Украіны, якая прызнала дзеянні ваенна-палітычнага кіраўніцтва РФ і яе ўзброеных сіл падчас поўнамаштабнага ўварвання генацыдам украінскага народу», – заявіў ён. Сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ працягнецца да 3 ліпеня.






