BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Парламенцкая асамблея НАТА прыняла рэзалюцыю з заклікам даць Украіне дальнабойную зброю

Парламенцкая асамблея НАТА прыняла рэзалюцыю з заклікам да саюзнікаў даць Украіне дальнабойную зброю, сістэмы СПА і дазволіць паражэнне цэляў на тэрыторыі РФ.

Пра гэта паведамляе «Цэнзор.НЕТ» са спасылкай на паведамленне на сайце  НАТА.

“Парламенцкая Асамблея НАТА ў панядзелак звярнулася з заклікам да ўрадаў краін Альянсу працягнуць інвестыцыі ў абарону, узмацніць стрымліванне, асабліва на ўсходнім флангу Альянсу, і пашырыць падтрымку Украіны”, – гаворыцца ў паведамленні.

Парламенцкая асамблея таксама заклікала да пашырэння і ўзмацнення санкцый супраць Расеі і пацвердзіла, што спробы Масквы анэксаваць украінскую тэрыторыю ніколі не павінны быць прызнаныя.

“Варта адзначыць, што хаця рэзалюцыі ПА НАТА маюць рэкамендацыйны характар, яны амаль заўсёды ёсць пралогам да рэальных палітычных рашэнняў. Гэта часта становіцца асновай, на якой у далейшым базуюцца ўрады краін НАТА.

Беларускае Радыё Рацыя