BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Парламенцкія выбары ў Грузіі пройдуць 26 кастрычніка

Парламенцкія выбары ў Грузіі прызначаны на 26 кастрычніка. Адпаведны ўказ падпісала сёння прэзідэнт краіны Саламе Зурабішвілі.

Фота: newsgeorgia.ge

Палітык заявіла на брыфінгу, што краіне трэба зрабіць выбар, які вызначыць лёс Грузіі на многія гады. «Сёння мы маем справу не са звычайнымі выбарамі, калі грамадзянін выбірае, якая палітычная сіла найбольш блізкая ягонаму светапогляду, а з выратаваннем будучыні краіны. Наш выбар экзістэнцыйны», – заявіла прэзідэнт Грузіі. Выбары вызначаць напрамак руху Грузіі – да Еўропы або Расеі, лічыць Зурабішвілі.

«Мінулае ці прагрэс, свабода ці рабства, дыктатура ці дэмакратыя, аднапартыйная ці шматпартыйная ўлада, абарона і ўмацаванне ідэнтычнасці ці лёс нашых грамадзян, якія пражываюць на акупаваных тэрыторыях, хрысціянская талерантнасць або нецярпімасць да іншых», кажа палітык.

Беларускае Радыё Рацыя