BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве праходзяць выбары ў Сейм

У нядзелю ў Літве праходзяць парламенцкія выбары, на якіх за 141 месца змагаюцца 15 партый і дзве кааліцыі. Назіральнікі падкрэсліваюць, што незалежна ад таго, перамогуць левыя апазіцыйныя ці кіруючыя цяпер правацэнтрысты, палітычны курс дзяржавы захаваецца.

Сярод амаль 1700 кандыдатаў 100 палякаў, грамадзян Літвы. Большасьць з іх балатуецца са спісу Выбарчай акцыі палякаў Літвы – Аб’яднання хрысціянскіх сем’яў (AWPL-ZChR). Гэтым разам таксама выключна вялікая колькасць палякаў у спісах Літоўскай партыі.

Апошнія перадвыбарчыя апытанні паказваюць, што найбольш галасоў, прыкладна 20 працэнтаў, набярэ апазіцыйная Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя. Кансерватыўная партыя «Звяз Айчыны — Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты», якая з’яўляецца сукіруючай, можа разлічваць прыкладна на 15 працэнтаў галасоў, а Дэмакратычны саюз «У імя Літвы» — за 12,5 працэнта.

Паводле апытання шанцы трапіць у Сейм ёсць новай партыі «Зара над Неманам» (каля 10%), Саюзу фермераў і зялёных (каля 10%) і Ліберальнаму руху, які цяпер сукіруе (больш за 5%).

На думку палітолага з Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе Лаўраса Бялініса, кааліцыя сацыял-дэмакратаў пры падтрымцы прэзідэнта Гітанаса Наўседы, Саюза «У імя Літвы» і Ліберальнага руху забяспечыць стабільнасць і мір дзяржаве.

Публіцыст Аляксандар Радчанка не выключае магчымасці захавання кансэрватараў ва ўладзе, хаця — як ён падкрэслівае — «у Літве кансерватары ніколі не кіравалі два тэрміны запар».

«Я думаю, што ніхто не бярэцца прагназаваць, якім будзе вынік у нядзелю і якім будзе канчатковае размеркаванне месцаў у наступным Сейме праз два тыдні», — прызнаў Радчанка.

У Літве дэпутаты абіраюцца па змешанай сістэме: 71 у аднамандатных акругах па мажарытарнай сістэме і 70 — у адной шматмандатнай акрузе па прапарцыйнай сістэме. Згодна з законам, выбары ў шматмандатнай выбарчай акрузе лічацца адбыўшыміся, калі ў іх прынялі ўдзел больш за 25% выбаршчыкаў. У аднамандатнай акрузе абраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за палову галасоў. У акругах, дзе ні адзін з кандыдатаў не атрымаў большасці, другі тур выбараў праводзіцца праз два тыдні (магчыма, 27 кастрычніка). У ім бяруць удзел два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у першым туры.

Выбарчыя ўчасткі будуць працуюць з 7.00 да 20.00 (па польскім часе). Як паведамляе Цэнтрвыбаркам, папярэднія вынікі галасавання стануць вядомыя ў нядзелю да поўначы. Экзіт-полы ў Літве не праводзяцца

PAP

Фота: lrt.lt