Парламент Венгрыі 26 лютага пасля паўтарагадавога зацягвання нарэшце ратыфікаваў дакумент аб уступленні Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
За ратыфікацыю Пратакола аб уступленні Швецыі ў НАТА прагаласавалі 188 дэпутатаў венгерскага парламента, супраць выступілі толькі шасцёра.
Фармальна працэс ратыфікацыі завершыцца пасля таго, як ратыфікацыйны пратакол падпіша прэзідэнт Венгрыі і ён будзе апублікаваны ў афіцыйным весніку. Чакаецца, што гэта адбудзецца цягам наступнага тыдня.
Венгрыя была апошняй краінай — сябра НАТА, якая не ўзгадняла ўступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс.