BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Партугалія высылае беларускіх апазіцыянераў

Улады Партугаліі загадалі групе беларускіх апазіцыянераў, якія знайшлі прытулак у краіне пасля ўварвання Расеі ва Украіну, пакінуць сваю тэрыторыю, паведамляе тэлеканал SIC. У беларусаў, якія да гэтага часу знаходзіліся пад часовай абаронай, ёсць 20 дзён, каб з’ехаць, інакш ім пагражае дэпартацыя.

Беларускія апазіцыянеры заявілі ў інтэрв’ю SIC, што не маюць намеру вяртацца ў Беларусь з-за асцярог за ўласнае жыццё і жыццё сваіх блізкіх.

“Я ўдзельнічала ў антыўрадавых пратэстах у 2020 годзе і апублікавала шмат пастоў у сацыяльных сетках у падтрымку Украіны і супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Нас могуць арыштаваць за тое, што мы паставілі лайк такому выданню,” – распавяла Таццяна, якая родам з Беларусі.

Па дадзеных лісабонскага тэлебачання, загады пакінуць Партугалію былі аддадзены і членам сем’яў замежнікаў, якія пражываюць ва Украіне і знайшлі прытулак у Партугаліі пасля пачатку вайны. Сярод іх ёсць дзеці розных нацыянальнасцяў, якія збеглі з Украіны разам з бацькамі, m.in. беларусы, украінцы, расейцы і амерыканцы.

Крыніца: RMF 24