Партыя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя рыхтуецца да справаздачна-выбарчага з’езду. Ён мае адбыцца ў Варшаве 10 лютага.

Пра тое, якія пытанні і рашэнні будуць узнятыя пад час з’езду, нашаму радыё пракаментаваў – сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук:
-Першае – гэта ўнясенне дапаўненняў у Праграму партыі. Некалькі дапаўненняў будзе па еўраарыентацыі партыі, і яшчэ некалькі пытанняў. Будзе абраная новая Управа. І будуць новыя выканаўчыя органы зацверджаны. Будзе спіс прадстаўнікоў партыі БХД для ўдзелу ў Каардынацыйнай Радзе.
З’езд у Варшаве 10 лютага – будзе першым ад імя Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. І ўпершыню па-за межамі Беларусі, дзе ў 2017 годзе праходзіў папярэдні з’езд Аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:




Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






