
Эўрапейская народная партыя (ЭНП) прыняла рэзалюцыю аб непрызнанні выбараў у Беларусі. Рэзалюцыю прынялі па выніках палітычнай асамблеі партыі, якая прайшла 14 студзеня. «Цяперашнія „прэзідэнцкія выбары“ — гэта фарс, і мы іх не прызнаем, як не прызналі выбары 2020 году, якія прывялі да неверагоднай эскалацыі гвалту рэжыму супраць уласнага народа. Кандыдатам ад апазыцыі забаронена ўдзельнічаць у выбарах, свабода СМІ жорстка абмежаваная, выбарнікі зазнаюць запалохванне, незалежнае назіранне за выбарамі адсутнічае. Еўрапейская народная партыя недвухсэнсоўна заяўляе, што гэтыя „выбары“ нельга лічыць свабоднымі ці справядлівымі», —напісана ў рэзалюцыі.
Беларускае Радыё Рацыя






