BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Выбарчая акцыя палякаў Літвы-Саюз хрысціянскіх сем’яў» мае месца ў Еўрапарламенце

Яе лідар Вальдэмар Тамашэўскі, які хоча наладзіць адносіны з рэжымам Лукашэнкі, увайшоў у дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі. І хацеў яе нават узначаліць. Тыдзень таму ён зрабіў заяву, што Літва зрабіла памылку, падтрымаўшы дэмакратычныя пратэсты ў Беларусі пасля фальсіфікаваных выбараў у 2020 годзе. Палітык лічыць, што калі б не гэта, то, магчыма, не было б і вайны ва Украіне.

Палітык Анатоль Лябедзька адрэагаваў на гэтыя заявы. Дарадца Ціханоўскай адзначыў, што хаця Тамашэўскі не ўзначаліў дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі, аднак, калі ён застанецца яе сябрам, то беларуская апазіцыя не будзе з ёй супрацоўнічаць. Лябедзька абвінаваціў Тамашэўскага ў тым, што той аспрэчвае права беларусаў на сумленныя свабодныя выбары. Лябедзька таксама адрэагаваў на словы Тамашэўскага, што магло не быць вайны, калі б не падтрымка Літвой пратэстаў у Беларусі.

«Тут проста трэба шчыра сказаць, што «хачу не ў дэлегацыю па Беларусі Еўрапейскага парламента, а хачу быць часткай групы сяброўства з Лукашэнкам і Пуціным». Вось і ўсё», — дадаў дарадца Ціханоўскай.