BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Парушэнні на “прэзідэнцкіх выбарах” Беларусі

З парушэннямі ўсіх магчымых дэмакратычных прынцыпаў адбываюцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Ужо зараз фіксуюцца шматлікія факты прымусу да ўдзелу ў электаральнай кампаніі – ад пакідання подпісаў за Аляксандра Лукашэнку да загаду ісці на выбарчыя ўчасткі ў дні галасавання.

Пра тое, як сітуацыя выглядае ў Берасцейскай вобласці, распавяла праваабаронца праваабарончага цэнтру “Вясна” спадарыня Ганна:

Здараліся выпадкі прымусу людзей да пэўных дзеянняў, звязаных з выбарамі. Так, мы гэта бачым, і ёсць канкрэтныя прыклады на канкрэтных мерапрыемствах, пра якія паведамлялі людзі нам, праваабаронцам, што на такім-та прадпрыемстве без папярэджання сказалі прыйсці з пашпартамі ўсім у прызначаны час.

Слухаць аналіз поўнасцю:

На дадзены момант вядома аб стварэнні 861 участка для галасавання на Берасцейшчыне, у тым ліку 29 у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку і іншых месцах часовага знаходжання, і 2 у ваенных частках. Да 31 снежня бягучага года адбываецца рэгістрацыя нібы кандыдатаў.


Беларускае Радыё Рацыя