Каардынацыйная рада у межах падрыхтоўкі да выбараў правяла чацвёртае паседжанне ў рэжыме анлайн, дзе разглядала скаргі. Сярод іх – скарга Аліны Коўшык, якую камісія адхіліла, але дала 24 гадзіны на прывядзенне дакументаў у адпаведнасць палажэнням КР.

Кажа старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:
– За тое, каб пакінуць папярэдняе рашэнне ў сіле. Нагадаю, што гэтае рашэнне, якое мы прынялі аднагалосна, можна абскардзіць. Калі спадарыня Аліна Коўшык будзе гатовая выканаць нашыя патрабаванні і пазначыць у спісе сваё сапраўднае імя, побач імя, якое яна хоча, каб ужывалі. То канешне мы гатовы пераглядзець гэтае рашэнне.
Таксама выбарчая камісія КР задаволіла скаргу актывіста Гамолкі, які падаў дакументы ў самы апошні момант. Кандыдат павяртаны ў спіс “Блок Пракоп’ева-Ягорава” пад парадкавым нумарам «32».
Беларускае Радыё Рацыя