BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Паслабляючы імперыю зараз, мы даем надзею на светлае будучае потым”

Прыблізныя страты расейскага войска ў вайне супраць Украіны набліжаюцца да 630 000 чалавек. Паводле дадзеных генеральнага Штаба Збройных Сіл Украіны, за час агрэсіі Крэмль пазбавіўся больш за 8 600 танкаў, амаль 370 самалётаў і 940 адзінак сістэм супрацьпаветранай абароны.

На думку былога камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніса Прохарава, толькі супольнымі намаганнямі цывілізаваны свет павінен адстойваць незалежнасць Украіны:

-Трэба разумець, што Расейская імперыя – гэта наш глабальны вораг. І дзе б ён не знаходзіўся, трэба яго біць, паслабляць, рабіць так, каб яго не існавала. Расейская імперыя хоча захапіць не толькі Украіну, а цалкам Еўропу. Паслабляючы імперыю зараз, мы даем надзею на светлае будучае потым.

Дазвол заходніх саюзнікаў на ўдары ўглыб Расеі з’яўляецца адным з ключавых пытанняў бяспекі Украіны. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн напрыканцы тыдня абмяркуе з прэм’ерам Вялікабрытаніі наданне магчымасці для Украіны біць па Расеі дальнабойнай зброяй.

Беларускае Радыё Рацыя