BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля перамоваў у Менску Алейнік і Лаўроў прынялі дзве сумесныя заявы


24 чэрвеня ў Менск з візітам прыбыў міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Урадавае інфармацыйнае агенцтва Беларусі БЕЛТА паведаміла, што пасля перамоваў Лаўрова з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам бакі прынялі дзве сумесныя заявы. Міністры заявілі, што сумеснымі намаганнямі будуць змагацца з «неакаланіяльнымі практыкамі, антыбеларускім і антырасейскім аднабаковымі абмежавальнымі мерамі і спробамі навязаць трэцім краінам захаванне нелегітымных рэстрыкцый». 

Фота: “Свабода”

У другой заяве, «Аб знешнепалітычных задачах саюзнай інтэграцыі», міністры напісалі, што «ў далейшым будуць забяспечваць усебаковую знешнепалітычную падтрымку саюзнай інтэграцыі і ўмацаванне пазіцый Саюзнай дзяржавы на міжнароднай арэне». У гэтай заяве таксама сцвярджаецца, што «Менск і Масква працягваюць зладжана супрацьстаяць знешнім пагрозам бяспецы, крыніцамі якіх выступае шэраг недружалюбных дзяржаў».