BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля вызвалення ў Беларусі пяці ўкраінцаў Ціханоўская заступілася за ўсіх палітвязняў

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская «з палёгкай даведалася, што пяць палітычна асуджаных украінскіх грамадзянскіх вызваленыя ў Беларусі і шчасліва адпраўленыя дадому».
На сваёй старонцы з сацыяльнай сеткі Х палітык падзякавала прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і «ўсім, хто працаваў над тым, каб гэта стала магчымым». «Мы павінны вызваліць больш за 1.400 беларусаў, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ў якасці палітычных зняволеных, многія з іх – за падтрымку Украіны», – падкрэсліла Ціханоўская.

Увечары 28 чэрвеня Зяленскі і кіраўнік яго офіса Андрэй Ярмак паведамілі, што Украіне «ўдалося вызваліць з расейскага палону яшчэ 10 чалавек». У ліку вызваленых і перададзеных Кіеву згаданыя «пяць грамадзянскіх, якія былі захопленыя ў Беларусі і пазбаўленыя волі».
Размова у прыватнасці пра Мікалая Швеца, затрыманага пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах, асуджанага за агентурную дзейнасць.

На 29 чэрвеня ў Беларусі 1.420 чалавек, якіх праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі. У рэальнасці грамадзян, якія падвергліся рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна больш.