BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пасля заканчэння вайны з’явіцца шанец для Беларусі”

Пасля таго як завершыцца вайна – з’явіцца шанец для Беларусі. Ён можа быць прадастаўлены праз паўгода ці нават год. Але да гэтага моманту трэба рыхтавацца ўжо зараз, – перакананы беларускі грамадскі дзеяч, які жыве ў Нямеччыне, Антон Малкін:

Антон Малкін. Фота: ютуб-канал «БелДыяспара ТБ».
Антон Малкін. Фота: ютуб-канал «БелДыяспара ТБ»

– Тут якраз і пачынаем працаваць над такімі праектамі, якія забяспечаць пераход улады не да Карпянкова ці Караева, а больш ліберальным сілам. Таму што Лукашэнку зараз вельмі страшна. У яго, канешне, пазіцыя чым далей, тым слабей. Я не гарантую лібералізацыі ці вызвалення адразу, але гэта ў любым выпадку будзе вялікі крок наперад.

Вайна ва Украіне не спыняецца тры з паловай гады. Перамовы пра яе завяршэнне пачаліся ў лютым бягучага году. А ў мінулую пятніцу, 15 жніўня, завяршылася перамоўная частка Расеі і ЗША ў Анкарыджы на Алясцы. Дональд Трамп заявіў, што ў сустрэчы не ўдалося прыйсці да пагаднення па Украіне, але быў дасягнуты прагрэс.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя