BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пасля затрымання Паўла Дурава расейская прапаганда кінулася на абарону свабоды слова

“Ліберальная дыктатура не церпіць адзіночак, якія прэтэндуюць на свабоду і гуляюць не па яе правілах”, — ёміста сфармуляваў прапагандысцкі наратыў член Савета федэрацыі Аляксей Пушкоў. МЗС РФ расказвае, што зробіць усё для абароны расейскага грамадзяніна, які трапіў у бяду за мяжой.

Амбасада Расеі ў Францыі запытала консульскі доступ да Паўла Дурава — і абвінаваціла французскія ўлады ва “ўхіленні ад узаемадзеяння”. Пасты пра Дурава апублікавалі ўладальнік “Х” Ілан Маск і журналіст Такер Карлсан. Выказаўся нават экс-прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў: “Для ўсіх нашых агульных цяпер ворагаў ён рускі — і таму непрадказальны і небяспечны. Іншай крыві. Дакладна не Маск і не Цукерберг (дарэчы, які актыўна супрацоўнічае з ФБР). Дураву трэба, нарэшце, зразумець, што Айчыну, як і часы, не выбіраюць…” заявіў Мядзведзеў.