BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паслы еўрапейскіх краін збіраюцца на экстранае пасяджэнне

Паслы 27 краін-сябраў Еўразвяза правядуць сёння, 18 студзеня, экстранае пасяджэнне пасля пагроз Дональда Трампа ўвесці пошліны ў дачыненні да краін, якія выступілі супраць яго прапановы аб “набыцці” Грэнландыі. Пра гэта піша ВВС.

Фота: БелТА

Паводле амерыканскага прэзідэнта, з 1 лютага будзе ўведзены збор 10% (ён можа быць павялічаны да 25%), які закране Данію, Нарвегію, Швецыю, Францыю, Германію, Вялікабрытанію, Нідэрланды і Фінляндыю.

Трамп заявіў, што імпартныя мыты будуць дзейнічаць да той пары, «пакуль не будзе дасягнутая дамоўленасць аб поўнай і канчатковай куплі Грэнландыі».

Вашынгтон настойвае, што аўтаномная Дацкая тэрыторыя мае крытычнае значэнне для бяспекі ЗША, і не выключае прымяненне сілы.

Пасяджэнне намечана а 16:00 па Грынвічы ў Бруселі.