Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім паведаміў у Фэйсбуку, што сышоў у адстаўку: «Сёння выключна па асабістых прычынах я вырашыў звольніцца з дыпламатычнай службы і пайсці на „заслужаны адпачынак».

Кізім заявіў, што ня мае намеру кідаць усё, і што будзе ўносіць свой уклад у тыя сферы, дзе ягоны досвед і кампетэнцыі будуць карысныя.
Свой допіс ён завершыў словамі: «Дзякуй усім. Слава Украіне! Жыве Беларусь!»