
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што чальцы альянсу не выканалі абяцанні пра вайсковую дапамогу Украіне ў апошнія месяцы, але сказаў, што плынь зброі і боепрыпасаў цяпер павялічыцца. Такую заяву палітык зрабіў падчас незапланаванага візіту ў Кіеў 29 красавіка, піша Reuters.
Генеральны сакратар NATO правёў перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Пасля няўдалага контрнаступлення ўкраінскіх войскаў у мінулым годзе расейская армія перахапіла ініцыятыву на фронце. Украінскія ўлады рэгулярна кажуць пра недахоп зброі і боепрыпасаў.
Столтэнберг нагадаў, што Кангрэс ЗША ўхваліў пакет дапамогі Украіне на суму больш за 60 мільярдаў даляраў, які быў хутка падпісаны прэзідэнтам Джо Байдэнам, а прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак абвясціў на мінулым тыдні аб “рэкордна высокіх” абавязках перад Кіевам.