Па словах прэзідэнта Паўднёвай Карэі, урад у Сеуле не будзе проста назіраць за тым, як КНДР уступае ў вайну ва Украіне, паведамляе unian.net.

Фота European Union
Паўночная Карэя і Расея ўзмацняюць ваеннае супрацоўніцтва, што выклікае турботу ў Паўднёвай Карэі. Таму краіна разглядае магчымасць аказаць Кіеву ваенную дапамогу, бо не хоча пакідаць без адказу магчымае разгортванне паўночнакарэйскіх войскаў на баку РФ у вайне супраць Украіны.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль, піша tagesschau. Паводле яго слоў, урад у Сеуле не будзе сядзець склаўшы рукі, пакуль тысячы салдат КНДР у Расеі будуць праходзіць падрыхтоўку да баявых дзеянняў.
“Разгортванне войскаў Паўночнай Карэі ў Расеі з’яўляецца прамым парушэннем Статута ААН і рэзалюцый Савета Бяспекі ААН. Гэта правакацыя, якая пагражае глабальнай бяспецы”, – падкрэсліў Юн Сок Ёль.
Раней паўднёвакарэйская разведка паведаміла, што ў Расеі ўжо знаходзіцца 3 тысячы салдат КНДР. Да снежня гэтая лічба можа вырасці да 10 тысяч. Войскі знаходзяцца на ваенных аб’ектах у РФ, дзе, хутчэй за ўсё, іх рыхтуюць да разгортвання супраць Украіны.
У той жа час Паўднёвая Карэя занепакоена, што КНДР можа стаць мацнейшай у ваенным плане з дапамогай супрацоўніцтва з Расеяй.






