Паўла Латушку, намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, выклікалі ў пракуратуру ў Лодзі для дачы паказанняў у якасці пацярпелага, паведаміў палітык у сваім тэлеграм-канале.

Нацыянальная пракуратура Польшчы ініцыявала расследаванне па крымінальнай справе аб падбухторванні ўстаноўленай асобы да забойства Паўла Латушкі, здзейсненым асобай, якая мае дачыненне да дзейнасці замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча.
Нагадаем, Латушка падаў заяву ў польскую пракуратуру ў чэрвені 2021 года. Ён паведамляў аб пагрозах фізічнай расправы і падрыхтоўкі акта міжнароднага тэрарызму.
Беларускае Радыё Рацыя