BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўлючэнка: Будзем спадзявацца на чарговыя “падарункі” для Трампа

Госць Рацыі – галоўны рэдактар «reform.news» Фёдар Паўлючэнка. Нагодай для размовы стала паведамленне, пакуль што неафіцыйнае, пра тое, што ў Менск на гэтым тыдні прыбудзе спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.

Фёдар Паўлючэнка

РР: Чаго чакаць ад гэтага візіту?

Фёдар Паўлючэнка: Мы заўсёды бачылі, калі прыяджае амерыканская дэлегацыя ў Беларусь, заўсёды ёсць, так званыя, падарункі. Звычайна Лукашэнка адпускае некалькі дзясяткаў палітзняволеных, а Коўл прывозіць нейкі падарунак ад Трампа, ці то скасоўвае нейкія санкцыі, то запанкі. Мы гэта ўсё ўжо пражартавалі. Відавочна, што і тут будуць нейкія падарункі. Будзем чакаць.

РР: Сапраўды можна прасачыць, што адбывалася пасля ягоных папярэдніх трох візітаў, і тут відавочна, што лік вызваленых палітвязняў рос. Спачатку 14 чалавек, потым 51, потым 123. Ці магчыма, што зараз яшчэ большая будзе партыя, можа нават і ўсе, калі гэтая самая ўгода здзейсніцца.

Фёдар Паўлючэнка: Даволі балючыя для сваякоў такія разважанні. Але ж… Выглядае так, што ў гэты раз будзе вызвалена больш людзей. Ходзяць чуткі, што можна спадзявацца нават на 200, нават на 300 чалавек, а калі пашчасціць, то можа ўсе афіцыйна прызнаныя палітзняволеныя выйдуць на волю.

РР: А што будзе наконт іх пакідання на радзіме, або дэпартацыі, тым больш у святле расследавання Міжнароднага крымінальнага суда, якое ўжо афіцыйна стартавала, не будзе ж Лукашэнка такую яўку з павіннай рабіць ізноў, бо яго як раз у гэтым падазраюць, я маю на ўвазе прымусовы вываз палітвязняў за мяжу.

Фёдар Паўлючэнка: Безумоўна гэты пачатак расследавання ўплывае на сітуацыю. Але ўсё ж такі думаю, галоўнае, што прымусіла Лукашэнку выказвацца на гэты конт, ці пакідаць, ці не пакідаць людзей у Беларусі, якіх вызваляюць, гэта тое, што яму гэта настойліва прапанавалі зрабіць амерыканцы.

Я думаю, што менавіта амерыканцы ставілі гэтае пытанне, таму што выглядае зусім непрыгожа, калі выкідваюць людзей без дакументаў і без будучыні за мяжу, і немаладых людзей. І безумоўна ў першую чаргу амерыканцы пра гэта казалі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя