BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўлюк Быкоўскі пра электаральную кампанію-2025

26 студзеня 2025 года – выбары ў Беларусі. Парламент гэту дату агучыў напярэдадні. Аляксандр Лукашэнка ў Расеі у той жа дзень абвесціў, што ідзе на наступны тэрмін, бо: «відавочна ж пра гэта папросяць паплечнікі». Аналітыкі звяртаюць увагу на дату, маўляў, Лукашэнка з выбарамі спяшаецца.

Палітычны аналітык Паўлюк Быкоўскі заўважае, што ў сучасных варунках, якія створаныя ў Беларусі, –  дата не мае вялікага значэння:

-Для электаральнай камапаніі ў Беларусі добрая дата была можа ў 1994 годзе. Потым яны былі рознай якасці. А зараз увогуле ніхто не прадбачыць, што можа быць канкурэнцыя. Таму гэта не зусім выбары – гэта плебіцыстарная кампанія для выказвання даверу – недаверу аўтарытарнаму кіраўніку. У кіруемай сітуацыі такая кампанія звычайна выказвае давер.

Цэнтрвыбаркам актывізаваўся: ужо з’явіўся план кампаніі і прэзентавалі візуальнае афармленне выбараў. Актывізаваліся і праўладныя палітыкі, пра намер удзельнічаць у кампаніі абвесціў кіраўнік ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, ён прыгадаў, што яго партыя з 1994 году удзельнічае ва ўсіх выбарчых кампаніях.

Беларускае Радыё Рацыя