Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў абвінавачанні лукашэнкаўскіх прапагандыстаў і «незалежных расейскіх СМІ» у «будаўніцтве дыктатуры».
Прычынай для падобных заяў стала падпісанне на канферэнцыі “Новая Беларусь” пратакола аб узаемадзеянні, у якім гаворыцца аб прызнанні паўнамоцтваў Святланы Ціханоўскай у якасці нацыянальнай лідаркі.

„Абвінавачванні ў «дыктатуры» ці «манархіі» – мякка кажучы, адарваныя ад рэальнасці. Бо ўсё пералічанае мяркуе рэальную ўладу. Але рэальнай уладай у дэмсілах ніхто не валодае. І гэта відавочны факт. Над кім/над чым улада? Дзе яе атрыбуты? Іх няма. Бо гэта не гісторыя пра ўладу ў дэмсілах. Гэта гісторыя барацьбы з рэжымам Лукашэнкі. А для гэтага патрэбная сістэмная альтэрнатыва. І яе легітымнае лідарства“, – напісаў Латушка.
Неабходнасць такога лідарства, лічыць палітык, звязана таксама з міжнароднай падтрымкай і ўзроўнем рэпрэзентацыі той сістэмы, якую “пабудавалі для барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, які незаконна ўтрымлівае ўладу ўнутры краіны”, а таксама “лабіравання падтрымкі гэтай барацьбы на міжнароднай арэне”.
Беларускае Радыё Рацыя






