BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Беларусаў пазбаўляюць гісторыі Беларусі

Кіраўнік НАУ Павел Латушка выказаўся пра ідэю стварэння адзінага падручніка па гісторыі для Беларусі і Расеі. 

Фота: скрыншот відэа t.me/latushka

Палітык адначыў, што “калі Лукашэнка кажа, што не аддасць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, хай перачытае выказванні пасла Расеі Грызлова аб планах стварыць сумесны падручнік гісторыі для Расеі і Беларусі.

Выхаванне грамадзян незалежнай краіны пачынаецца з сям’і, але фарміруецца ў школе на ўроках гісторыі дзяржавы. Што цяпер на гэта скажа таварыш «гісторык» Аляксандр Лукашэнка?”

“Але наша гісторыя ў нашых руках. Галоўнае сёння — адукацыя ў сем’ях. А наш агульны абавязак — пісаць гісторыю незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы Рэспубліка Беларусь”, – падкрэсліў Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя