Госць Рацыі – Павел Латушка – кіраўнік НАУ, намеснік старшні АПКБ. Галоўная падзея – гэта чарговыя перамовы, якія адбыліся 19 сакавіка паміж прадстаўнікамі афіцыйнага Вашынгтона і афіцыйнага Менска, у выніку якіх, відавочна, ужо ў пацэсе вызвалення чаговая група палітвязняў. Зя’ўляюцца першыя імёны, але, зразумела, гэта ўсё трэба верыфікаваць.

РР: Як Вы ацэньваеце тое, што адбылося паводле наяўнай інфармацыі?
Павел Латушка: Па-першае, пакуль мы не ведаем, колькі людзей вызвалена. Па-другое, мы не ведаем, колькі палітзняволеных застанецца ў Беларусі, колькі будзе дэпартавана па-за межы Беларусі. Але факт таго, што адбываецца вызваленне – гэта вельмі важна. Мы ўсе радыя, што людзі выходзяць на волю, які без усялякіх прававых падставаў былі затрыманыя, арыштаваныя, асуджаныя палітычнымі прысудамі рэжымам Лукашэнкі. Важна, што гэта адбываецца. Наколькі мы папярэдне разумеем, што значная частка, спадяземся, што абсалютная большасць з іх, застанецца ў Беларусі. І гэта сведчыць таксама пра тое, што і праца па ціску на рэжым Лукашэнкі дае плён.
РР: Ці паўплывала рашэнне Міжнароднага Крымінальнага Суда пачаць расследаванне супраць злачынстваў рэжыму на тое, што, магчыма, вялікая частка вызваленых застанецца ў Беларусі?
Павел Латушка: Я думаю, спрацавалі два фактары. Першы фактар, гэта і фактар пачатку следства МКС па злачынствах супраць чалавечнасці, прымус і дэпартацыя беларусаў за межы Беларусі. І Лукашэнка не хоча збіраць дадатковыя доказы здзяйснення гэтых злачынстваў. Фактар таксама важны – гэта тое, што амерыканцы вельмі дакладна разумелі, яны нам пра гэта казалі, што яны будуць дамагацца ад Лукашэнкі, каб ён не дэпартаваў вызваленых палітзняволеных з тэрыторыі Беларусі, даваў права застацца, як гэта адпавядае Канстытуцыі Беларусі. Бо амерыканцы абсалютна разумеюць, што калі адбываецца дэпартацыя, ствараюцца праблемы як для саміх людзей, але гэта таксама стварае праблемы суседзям Беларусі – членам Еўразвяза, які з’яўляецца саюзнікам ЗША. Таму, я думаю, тут два фактары моцныя, якія паўплывалі на рэжым Лукашэнкі.
РР: Наколькі простыя, па Вашых адчуваннях, былі сённяшнія перамовы?
Павел Латушка: Дэлегацыі ўжо стабільныя, мы бачым адных і тых жа асобаў – гэта Коўл, гэта Сміт. З боку рэжыму Лукашэнкі сам дыктатар, яго старшыня КДБ і Рыбакоў. Няма міністра замежных спраў Рыжанкова – гэта ўвогуле дзіўная сітуацыя, найбольш важны кірунак, які можа паўплываць на далейшы лёс самой дыктатуры, але міністр замежных спраў адхілены ад гэтых перамоў. Мы пакуль таксама не ведаем, што атрымаў Лукашэнка за гэтае рашэнне.
РР: Паводле заяваў Коўла, бакі абмяркоўвалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША.
Павел Латушка: Так, мы бачым, што Джон Коўл выказаў расчараванне тым фактам, што Лукашэнку не ўдалося дабрацца да ЗША на паседжанне Савета міру. Але тут трэба зразумець, што ён сказаў пра расчараванне і даў намёк, калі яшчэ раз ён не зможа прыехаць, то могуць быць наступствы ў кантэксце двухбаковых адносін з рэжымам Лукашэнкі. З іншага боку, Лукашэнка не змог прыехаць па двух абставінах. Першае, яму на дазволіў гаспадар Крамля. І гэта абсалютна дакладна. І абсалютна дакладана, што ён перажывае за крымінальную справу, якую вядзе паўднёвая акруга пракуратуры Нью-Ёрка па факце незаконнай пасадкі самалёта Ryanair, на якім знаходзілася чацвёра грамадзян ЗША.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






