
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка 24 ліпеня даў паказанні пракурору Нацыянальнай пракуратуры Польшчы па справе аб расследаванні замаху на яго.
Па гэтай справе Латушка “праходзіць у якасці пацярпелага”.
“Падчас дачы паказанняў мною таксама былі перададзеныя некалькі сабраных пакетаў матэрыялаў з пагрозамі, адрасаванымі як на мой адрас, так і ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, якія працягваюць весці барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі”, — прыводзіць прэс-служба слова палітыка.
З Латушкі ўзята абавязацельства аб захаванні таямніцы следства, якое вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі пад наглядам пракурора Нацыянальнай пракуратуры аддзела Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю ў Лодзі.