BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Два парады з удзелам Лукашэнкі

Пасля 2020 году кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў ездзіць на парады Перамогі ў Маскву. Гэты год стаў не стаў выключэннем.

Фота: vedomosti.ru

Каментуе кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, былы дыпламат Павел Латушка:

– 9 траўня Лукашэнка з раніцы паехаў у Маскву да свайго гаспадара на парад. А беларусы вымушаны былі яго чакаць да 20.30. Гэта чалавек, які называе сябе “прэзідэнтам”. Так ставіцца да беларускага народа, які яго нібыта “выбраў”. Мы ж разумеем, што яго не выбіралі беларусы. Вось такое грэблівае стаўленне да беларусаў. Вы там пастойце, пачакайце, ноччу правядзем парад, галоўнае каб я туды злятаў. Гэта правільна?

Да 2020 году Лукашэнка тлумачыў сваю адсутнасць на ўрачыстасцях у Маскве 9 траўня тым, што ён павінен адзначаць гэтае свята дома, разам з сваім народам. Цяпер залежнасць ад Расеі аказалася такой вялікай, што Лукашэнка вымушаны кожны год, а не толькі 9 траўня, прысутнічаць на парадзе ў Маскве, а ўрачыстасці ў Менску пераносіць на вечар гэтага дня.

Беларускае Радыё Рацыя