BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Лукашэнка – гэта вайна

Беларусь працягвае павялічваць колькасны склад свайго войска ў непасрэднай блізасці ад украінскай мяжы. У некаторых рэгіёнах на поўдні краіны адзначаецца канцэнтрацыя ваеннай тэхнікі. Акрамя таго, не застаюцца незаўважанымі вайскоўцы Сіл спецыяльных аперацый. Незалежныя крыніцы інфармуюць, што Беларусь сцягнула да мяжы з Украінай свае вайсковыя часткі, а таксама наймітаў расейскай прыватнай кампаніі «Вагнэр».

Такія дзеянні не маюць на мэце нічога добрага – выказвае думку Павел Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

– Лукашэнка – гэта вайна. І гэта той чалавек, які прыносіць вайну ў Беларусь, на нашую зямлю. Гэта той чалавек, які стаў хаўруснікам у 2022 годзе, і зрабіў ваеннае злачынства, злачынства агрэсіі. А сёння ён працягвае яго, і здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці.

Паводле вайсковых экспертаў, колькасны склад беларускага войска не перавышае 65 000 чалавек, улічваючы грамадзянскіх асобаў. Украіна не разглядае сур’ёзна пагрозу з боку Беларусі, бо цяперашняя армія Беларусі з’яўляецца «стэрыльнай», паколькі ў яе няма баявога вопыту.

Беларускае Радыё Рацыя