BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Лукашэнка малюе мішэнь на Беларусі на выпадак ядзернай вайны

Распараджэнне Лукашэнкі пра раптоўную праверку носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі з’яўляецца “прамым выклікам Савету бяспекі ААН”, а таксама ўсім дзяржавам, якія валодаюць такімі ўзбраеннямі. Пра гэта заявіў на сваім ютуб-канале намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Лукашэнка, канешне, выкарыстоўвае ядзерную зброю для таго, каб задаволіць свае ўласныя амбіцыі. Гэта чалавек, якому заўжды было напляваць на беларусаў, на бяспеку нашай краіны. Бо калі чалавеку важна бяспека – навошта прадстаўляць тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны, навошта прадстаўляць тэрыторыю для нелегальных мігрантаў, навошта аддаваць беларускую зямлю для размяшчэння тактычнай ядзернай зброі, і такім чынам фактычна малюючы мішэнь на карце Беларусі, на ўсіх нас, беларусах, на выпадак ядзернай вайны для патэнцыйнага ўдару.

На думку Латушкі, абвешчаная праверка — “гэта глабальная інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя Крамля” перад канферэнцыяй у Швейцарыі аб міры ва Украіне, куды Лукашэнка не запрошаны. Латушка, мяркуе, што такім чынам Масква спрабуе сарваць гэтую канферэнцыю.

Сам Лукашэнка заявіў, што праверка носіць “выключна абарончы характар”. Беларусь не будзе паддавацца на правакацыі і не збіраецца ні з кім ваяваць, “кідаць людзей у гарніла вайны — гэта не да мяне”, сказаў Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды афіцыйнага Дня Перамогі.

Беларускае Радыё Рацыя