Рэжым Лукашэнкі пачаў працэс па стварэнні цэнтру кібербяспекі сумесна з расейскай кампаніяй, звязанай з расейскімі спецслужбамі. Для Беларусі ўзнікае новая пагроза ў выглядзе паступовай перадачы нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт пад кантроль суседняй дзяржавы. Пра гэта ў відэа на сваім youtube-канале распавядае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
– Лукашэнка любіць расказваць пра суверэнітэт, пра тое, як ён яго нікому не аддасць. І ў той самы час паступае роўна наадварот. Сваімі рукамі знішчае суверэнітэт – частка за часткай. У гэтым выпадку знішчае суверэнітэт лічбавы. Пра што варта задумацца беларусам, разумеючы, што нашай кібербяспецы пагражае не толькі рэжым. Трэба выбіраць найбольш бяспечны спосаб атрымання інфармацыі ў інтэрнэце і максімальна выконваць лічбавую гігіену, выкарыстоўваць VPN, чысціць гісторыю праглядаў і перапіску ў мэсэнджарах, не пакідаць слядоў.
Якія ж мэты Расеі ў дачыненні да беларускай кібербяспекі? На думку Паўла Латушкі – узяць яе пад кантроль. І гэты працэс ужо пачаўся – з лёгкай рукі Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя