BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Мы працягваем працаваць над увядзеннем санкцый

“Мы працягваем працаваць над увядзеннем санкцый супраць Лукашэнкі. І чарговы такі падарунак мы падрыхтавалі да Дня Годнасці – гадавіны выбараў 2020”, – распавёў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

– Па прапанове Народнага антыкрызіснага цэнтру ўведзеныя санкцыі, шэраг санкцыйных пакетаў Злучанымі Штатамі Амерыкі, Вялікабрытаніяй і Канадай. Мы працавалі над гэтымі санкцыямі. Але асабліва мне важна сказаць пра тое, што ўведзены санкцыі на самалёт №1 Лукашэнкі. Гэта такі персанальны ўдар у адносінах да яго, я ведаю, што яму гэта забаліць. Ён канешне публічна можа і не прызнаецца, хаця ён раней нават прызнаваўся.

Нагадаем, падзеі, прымеркаваныя да гадавіны выбараў, адбыліся ў розных гарадах і краінах, ад Варшавы да Нью-Ёрку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя