Перадача Літвой у Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда матэрыялаў аб злачынствах Лукашэнкі і яго рэжыму ў дачыненні да беларускага народа азначае для нашай каманды яшчэ больш працы. Аб гэтым заявіў кіраўнік Народнага антрыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

– Гэта была доўгая, паўтара года, цяжкая праца. Асабліва апошні год камунікацыі з літоўскім бокам, з праваабарончымі арганізацыямі. Але наперадзе яшчэ больш працы, бо мы, па-першае, павінны сабраць вялікую кааліцыю краін, якія падтрымаюць тое, што зрабіла Літва. Важна, што ўчора прагучала афіцыйная заява Міністэрства замежных спраў Польшчы пра поўную падтрымку літоўскай прапановы ў Міжнародны крымінальны суд. Але нам трэба павялічваюць гэтую кааліцыю. Для нас важная справа па збору доказаў сумесна з платформай па адказнасці, якая дзейнічая ў Даніі, якая ўключае шэраг праваабарончых арганізацый, у тым ліку беларускіх.
Павел Латушка дадаў: “Цяпер нам важна перадаць як мага больш сведчанняў у Офіс пракурора Міжнароднага суду, каб на падставе аналізу ён мог пачаць следства, падчас яго быў выдадзены ордэр на арышт Лукашэнкі”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя