Не забываць пра Беларусь, тэзіс, які прагучыць у дакладзе, які рыхтуецца ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Дэмакратычныя сілы ва ўмовах выгнання ды розных актаў супраць актывістаў змаглі захаваць сваю суб’ектнасць. Разумеюць у Еўропе і ўмовы, у якіх працуе дэмакратычная супольнасць у выгнанні.

Пра гэта расказаў беларускі палітык, сябра дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка. Ён спасылаецца на дыскусіі на палітычным камітэце Парламенцкай Асамблеі.
– Без бяспечнай дэмакратычнай Беларусі не будзе і бяспечнай Еўропы. І таксама ён (дакладчык Эмануэліс Зінгерыс – рэд) у сваім выступленні казаў, пра беспрэцэдэнтныя акты супраць актывістаў, акты дэзенфармацыі, якія ажыццяўляюць спецслужбы рэжыму Лукашэнкі супраць Аб’яднага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, таксама іншых дэмакратычных ініцыятыў.
Даклад па сітуацыі ў Беларусі рыхтуе Камітэт па палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕ. Літоўскі дэпутат Эмануэліс Зінгерыс прызначаны дакладчыкам.
Беларускае Радыё Рацыя






