BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка пра дзейнасць Каардынацыйнай рады

Каардынацыйная рада трэцяга склікання не перастае прыцягваць увагу. Скандалаў і крытыкі шмат.

Паводле сябра рады, намесніка кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі, пазіцыя сяброў Каардынацыйнай рады ўзмацнілася ў сувязі з абраннем праз людзей. Але разам з узмацненнем паўнамоцтваў павялічылася і адказнасць, гаворыць Павел Латушка:

– Каардынацыйная рада можа прымаць стратэгічныя рашэнні пра дзейнасць дэмакратычных сілаў, пра развіццё дэмакратычнага руху ў адносінах да тых дэмакратычных інстытутаў, структур ініцыятыў, якія гатовыя падтрымліваць агульнадэмакратычны рух, які на сённяшні дзень прадстаўлены трыма інстытутамі. Каардынацыйнай радай, Аб’яднаным пераходным камбінетам і прэзідэнткай-элект. Мы выступаем за ўзмацненне гэтых трох інстытутаў. Каардынацыйная рада мае велічэзную магчымасць супрацоўніцтва з парламентамі. Як мінімум 24 краіны ў якіх дзейнічаюць групы па сяброўству з Беларуссю ў парламентах гэтых краін.

Мы кажам пра фармаванне дэлегацый у Парламенцкую асамблею Савету Еўропы, супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ, зразумела з Еўрапарламентам пасля выбараў. Гэта 80 дэлегатаў, дэпутатаў, якія сёння пражываюць у дзясятках краін свету і маюць сапраўды велічэзную магчымасць прадстаўляць інтарэсы дэмакратычнага руху менавіта ў гэтых краінах. Вядома тут не будзе ніякіх абмежаванняў, перашкод, дзеля таго, каб яны таксама дапамагалі ў дзейнасці аб’яднанага пераходнага кабінету і прэзідэнткі-элект. Нам не хапае чалавечых рэсурсаў, гэта велічэзны дадатковы рэсурс, які нам важна аб’яднаць і выкарыстоўваць дзеля галоўнай мэты – зменаў у Беларусі.

РР: Ці не змянілася ваша праца ў пераходным кабінеце, калі сталі сябрам Каардынацыйнай рады?

– Вельмі добрая практыка, калі сябра Аб’яднанага пераходнага кабінету, мае падтрымку праз галасы выбаршчыкаў, калі ён абраны сябрам Каардынацыйнай рады. Гэта ўзмацняе яго пазіцыі і гэта ўзмацняе яго адказнасць перад тымі людзьмі, якія галасавалі за таго ці іншага члена кабінету ў рамках выбараў у Каардынацыйную раду.

Я не з’яўляюся спікерам ні віцэ-спікерам, не планаваў ніколі ім быць. Я не з’яўляюся нават кіраўніком, каардынатарам фракцыі “Каманда Латушкі і Рух За Свабоду”. Я з’яўляюся сябрам Каардынацыйнай рады, я шараговы дэпутат. Як шараговы дэпутат я таксама буду выказваць свае пункты гледжання ў рамках нашай фракцыі, у рамках КР.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Паводле Паўла Латушкі, трэба знаходзіць супольныя кропкі паміж усімі блокамі рады для далейшай плённай працы.

Беларускае Радыё Рацыя