Санкцыі — гэта кляймо, якое гэтыя людзі будуць несці перад гісторыяй і грамадствам, – сказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

“Людзі і структуры”, уключаныя 27 сакавіка ў санкцыйныя спісы Еўразвязу, “вінаватыя перад беларускім грамадствам”, яны “цяпер пазначаныя кляймом саўдзелу ў рэпрэсіях, фальсіфікацыях выбараў і падтрымцы агрэсіі Расеі супраць Украіны”, заявіў палітык. Паводле яго слоў, пашырэнне еўрапейскіх санкцый — гэта чарговы крок да ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі, які працягвае душыць беларускі народ дзеля ўлады.
Нагадаем, сёння Еўразвяз увёў санкцыі супраць 7 юрыдычных і 25 фізічных асоб з Беларусі.






