BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка правёў сустрэчы з амбасадарамі Францыі, Літвы і Латвіі

У Варшаве Павел Латушка, кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, правёў сустрэчы з амбасадарамі Францыі, Літвы і Латвіі. Асноўным пытаннем было абмеркаванне далейшай падтрымкі беларускага грамадства і барацьбы за дэмакратыю.

Павел Латушка з амбасадарам Францыі ў Польшчы Эцьенам дэ Понсэнам, фота: АПКБ

Сярод галоўных тэмаў размоў былі:

– Падтрымка незалежных медыя і блогераў, якія выступаюць супраць прапаганды;

–  Уключэнне Беларусі ў стратэгію бяспекі Еўразвязу;

–  Узмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі праз санкцыі і палітычную падтрымку.

“Рэжым разумее толькі мову сілы, таму Еўропа павінна быць дастаткова моцнай, каб падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабоду”, – лічыць палітык.