
Як піша Ройтэрс пракуратура Польшчы распачала крымінальную справу па тым, што з пачатку гэтага года было прадухілена дзве пагрозы ў дачыненні беларускага палітыка Паўла Латушкі на тэрыторыі Польшчы.
Латушка афіцыйна запрошаны ў Лодзь на сустрэчу з пракурорам на наступным тыдні. Следства ў рамках крымінальнай справы, якое ініцыявана Нацыянальнай пракуратурай Польшчы па факце падбухторвання да забойства па заданні замежных спецслужбаў, ёсць магчымым пацверджаннем вышэйзгаданай інфармацыі.
Нашаму радыё Павел Латушка даў наступны каментар:
– Я атрымаў афіцыйнае паведамленне ад Нацыянальнай пракуратуры Польшчы пра тое, што яны распачалі следства ў рамках крымінальнай справы па факце падбухторвання да забойства з выкарыстаннем замежных спецслужбаў у адносінах да мяне. У мяне адбылася размова з пракурорам, ён пацвердзіў, што зараз ідзе следства і ён пакуль не гатовы паінфармаваць мяне аб дэталях гэтага следства.
Беларускае Радыё Рацыя