Толькі рэпрэсіўны падыход, а што яшчэ могуць улады ў Менску. Беларускі палітык каментуе агульную атмасферу электаральнай кампаніі 2025. На так званых “выбарах” у Беларусі людзі спрабавалі сфатаграфаваць свае бюлетэні, а выбарчыя камісіі мусілі на гэта рэагаваць. Згодна з Выбарчым кодэксам, фота і відэаздымка запоўненага бюлетэня забаронена, як гэта сфармуліравана ў законе: «у мэтах захавання тайны галасавання».

Так выглядае палітычны страх, заўважае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:
– Гэта вынік сацыялогіі, бо сацыялогія адназначна кажа, што Лукашэнку не падтрымлівае большасць беларусаў. Гэтыя дадзеныя атрымліваем мы, гэтыя праўдзівыя дадзеныя атрымлівае Лукашэнка. Зразумела, што ён намалюе сабе ўсё, што захоча, але ён разумее, што большасць беларусаў супраць яго. Другое – гэта псіхалагічная траўма, якую атрымаў Лукашэнка ў 2020 годзе, калі беларусы яму сказалі “Не, хопіць, сыходзь!”. І беларусы не змянілі свой пункт гледжання, і ён гэтую псіхалагічную траўму не перажыў.
Сёлета ЦВК пагражае штрафамі за фота ці відэа бюлетэня падчас выбараў, а таксама забараніў выносіць бюлетэнь з выбарчага ўчастку. У Беларусі такія правілы з’явілася пасля 2020 года, калі людзі масава рабілі фота бюлетэняў, каб потым даказаць, што не Аляксандр Лукашэнка перамог на выбарах.
Беларускае Радыё Рацыя






