BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Трэба гарманізаваць гандлёвыя санкцыі

Гарманізаваць гандлёвыя санкцыі супраць Лукашэнкі і Пуціна. З такой прапановай выступае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Раней пра гэта казаў кіраўнік ініцыятывы, палітык Павел Латушка. Цяпер інфармацыю перадалі ў польскае Міністэрства замежных спраў. Таксама НАУ прапануе Еўразвязу прыняць праваабарончы санкцыйны пакет супраць імпарту груп тавараў, якія палітвязні вырабляюць ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі.

Кажа палітык Павел Латушка:

Па пытаннях санкцыйнай палітыкі мы прапаноўваем санкцыйны пакет у сувязі з выкарыстаннем прымусовай працы палітзняволеных на тэрыторыі Беларусі – у турмах, у следчых арыштах. Канкрэтны пакет, з таварамі, з катэгорымі тавараў. Мы далі поўнае абгрунтаванне, каб гэта знаходзілася ва ўрадзе Польшчы. Усе гэтыя дакументы пайшлі.

Як паведамляе Народнае антыкрызіснае упраўленне, дакументы пайшлі ў польскі МЗС ды канцылярыю прэм’ер-міністра Польшчы.

Прыгадаем, раней МЗС Польшчы заклікаў прыняць новы праваабарончы санкцыйны пакет супраць рэжыму Лукашэнкі — за істотнае пагаршэнне правоў чалавека ў Беларусі і грубыя парушэнні нормаў міжнароднага права.

Беларускае Радыё Рацыя