Павел Латушка, як чалец дэлегацыі Кардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, выступіў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека. У сваім выступе палітык адзначыў важнасць прыцягнення ўвагі міжнароднай супольнасці да пытанняў палітзняволеных у Беларусі і масавага палітычна матываванага пераследу беларусаў з боку рэжыму Лукашэнкі.

Латушка адзначыў беспрэцэдэнтны за апошнія дзесяцігоддзі для Еўропы ровень рэпрэсій у Беларусі. Адмысловую ўвагу звярнуў на сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, якія знаходзяцца ў статусе інкамунікада, прывёўшы ў прыклад Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і шматлікіх іншых.
Падчас пасяджэння Камітэта пастанавілі наступным разам арганізаваць слуханні па сітуацыях з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і Расеі.






