Усе пагрозы для Беларусі стварае Расея. У гэтым перакананы кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка:
– Менавіта яна зацікаўлена ў кантролі над нашай тэрыторыяй і ў пазнейшай інкарпарацыі ў склад Расейскай Федэрацыі. Дарэчы, бадай што ў гэтым годзе з’явілася ўцечка інфармацыі з адміністрацыі прэзідэнта Расеі пра тое, што да 2030 года апрацаваны нават план, звязаны з далучэннем тэрыторыі Беларусі да складу Расейскай Федэрацыі.

«Лукашэнка падыгрывае расейцам, але бароніць сябе», – мяркуе Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя






