BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Важна, каб тыя, хто здзейсніў злачынствы, ведалі, што пакаранне наступіць  

Як выкарыстаць як міжнародныя, так і нацыянальныя прававыя інструменты для дасягнення прававой адказнасці вінаватых у злачынствах 2020-га года і пазней. Над гэтым працуюць прадстаўнікі Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, якім кіруе беларускі палітык Павел Латушка.

Працы шмат, як на нацыянальным, так і на міжнародным роўні, кажа палітык:

-Мы аказваем падтрымку грамадзянам Беларусі, якія пацярпелі ад гвалту з боку сілавікоў рэжыму Лукашэнкі на тэрыторыі Беларусі, пачынаючы з 2020 года. І мы спрабуем распачаць справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, выкарыстоўваючы магчымасці нацыянальнай юрыспрудэнцыі Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Падчас нашага супрацоўніцтва з Варшаўскім адвакацкім бюро Копец і Забароўскі мы аказваем прававую дапамогу 15 пацярпелым грамадзянам Беларусі. Ёсць прэцэдэнтнае рашэнне з мінулага года, калі Варшаўскі акружны суд пры падтрымцы нашых юрыстаў НАУ, нашых партнёраў  адвакацкага бюро Копец і Забароўскі фактычна прыняў прэцэдэнтнае рашэнне ў адносінах да ўзбуджэння крымінальнай справы па фактах гвалту ў адносінах да трох грамадзян Беларусі. Гэты гвалт быў здзейснены сілавікамі Лукашэнкі ў 2020 годзе. І гэта азначае, што фактычна мы можам казаць у перспектыве аб магчымасці выдачы ордэраў на арышт тым прадстаўнікам сілавога апарату Беларусі, якія ажыццяўлялі гвалт у  адносінах да беларусаў. Калі гэтыя справы пачнуць развівацца далей, значыцца больш і больш прадстаўнікоў рэжыму будуць знаходзіцца ў міжнародным вышуку за злачынствы супарць беларусаў.

Мы маем ужо 6 ордэраў, выдадзеных пракуратурай Польшчы, па фактах гвалту ў адносінах да грамадзян Польшчы, якія былі затрыманыя і падвергнутыя  гвалту ў 2020 годзе. Шэсць ордэраў выдадзена і дырэктарам у Жодзіне, Акрэсціна, прадстаўнікам МУС Беларусі. Важна, каб тыя, хто здзейсніў злачынствы, ведалі, што пакаранне наступіць.  

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя